top of page

Існуе прытча пра тое, як малітва і крыжык уратавалі ад смерці дзяўчат, якіх хацелі згубіць чэрці пад коламі цягніка. Але задума не ўдалася.Дзяўчаты апынуліся паміж рэльсамі – цягнік іх не пашкодзіў.Тады адзін чорт пытае другога:

  –Чаму ты не пакрыўдзіў дзяўчыну?

  – Бо на ёй быў крыжык, – быў адказ.

  – А ты сам чаму не пакрыўдзіў сваю аxфяру?

  –Мая перад выхадам з дому памалілася.

А далей звярнуліся да трэцяга чорта:

  –Твая не мела крыжыка і не малілася. Что ж перашкодзіла табе?

   –Так, адказаў трэці, яна не малілася, але за яе памалілася маці.

Еўфрасіння Полацкая таксама малілася за свой народ. Невыпадкова яна з’яўляецца нябеснай заступніцай нашай Радзімы, нябеснай заступніцай Беларусі.

Чаму ж вывучэнне жыцця і творчасці Еўфрасінні Полацкай , знакамітай на ўвесь свет гістарычнай асобы, застаецца  актуальным і сёння.

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока,

                         Тым, хто імкнуўся да кнігі,

                                        Свяціла, як зорка…

                                                                        Д.Бічэль-Загнетава

Праблемнае пытанне:

bottom of page