ПСІХОЛАГ
Уявіце сабе, што Вы псіхолаг – чалавек, які добра разбіраецца ў
людскіх характарах і лёсах.
Вы ведаеце, што Еўфрасіння Полацкая (Прадслава) з самага дзяцінства
вылучалася цвёрдым характарам.
Была яна дапамогай пакрыўджаным,
суцяшэннем смуткуючым,
распранутым – адзеннем,
хворым наведваннем, ці проста кажучы, –
для ўсіх была ўсім.
Кірыла Тураўскі
Пытанні:
-
Як пацвердзілася моц характару Е. Полацкай, калі дзяўчынцы споўнілася 12 год?
-
Пералічыце рысы і якасці характару Е. Полацкай, пацвердзіце іх фактарамі з біяграфіі, жыцця і дзейнасці святой.
-
Паспрабуйце напісаць ліст-зварот да Е. Полацкай, у якім будуць адлюстраваны Вашы пачуцці і адносіны да адрасата.